Гукі апавяшчэнняў, рэвалюцыя ботаў і шмат чаго яшчэ

Чытаць арыгінальны допіс па-англійску
Гукі апавяшчэнняў, рэвалюцыйныя боты і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дазваляе вам ствараць свае ўласныя гукі апавяшчэнняў, наладжваць працягласць адключэння гуку і выдалення паведамленняў у чатах, захоўваць адказы пры перасылцы паведамленняў, а таксама пазнаёміць вас з палепшанымі ботамі, кожны з якіх абставіць любы вэб-сайт.

Гукі апавяшчэнняў

Вы цяпер можаце імпартаваць любы гук і зрабіць яго гукам апавяшчэнняў, будзь гэта ваша любімая музыка або мем (і нават мяў). Націсніце на любы кароткі аўдыяфайл або галасавое паведамленне у чаце, каб імгненна дадаць яго ў спіс сваіх гукаў апавяшчэнняў – і прызначыць яго любому з вашых чатаў.

Гукі Telegram даступныя на ўсіх платформах і абсалютна бясплатныя – як і маюць быць.

Вы можаце абагульваць гукі з вашымі сябрамі, а таксама мець доступ да іх з любой прылады праз Налады > Апавяшчэнні і гукі. Тут вы можаце дадаць новыя гукі і прызначыць іх да асобных чатаў або нават да суцэльных катэгорый чатаў.

На дадзены момант гукі могуць быць аўдыяфайламі або галасавымі паведамленнямі, памерам да 300 KБ і працягласцю да 5 секунд. Паспрабуйце сэмплы, зробленыя нашай камандай (і іх гадаванцамі) на канале Notification Sounds.

Наладжвальная працягласць бязгучнага рэжыму

На працягу многіх гадоў карыстальнікі Telegram могуць часова адключаць гук для пэўных чатаў, каб узяць перапынак ад апавяшчэнняў – на розныя прамежкі часу, напрыклад, на 8 гадзін або 2 дні. Цяпер жа вы можаце самаўласна наладзіць пэўную працягласць, калі вам спатрэбілася ціхая гадзіна або доўгія вакацыі.

Кожны чат мае меню для наладжвання апавяшчэнняў – выберыце Адкл. гук, каб атрымліваць апавяшчэнні без гукавога сігналу, або прагледзьце даступныя варыянты, каб адключыць іх цалкам.

На Android, націсніце «Апавяшчэнні» на старонцы звестак чата або націсніце Menu Android > Адкл. гук у загалоўку. На iOS, націсніце «Адкл. гук» на старонцы звестак чата.

Новае меню аўтавыдалення ў профілі

Аўтавыдаленне можа быць уключана ў любым чаце, калі вам хочацца больш канфідэнцыяльнасці ці проста парадку. Цяпер наладзіць яго можна меншай колькасцю націсканняў, а таксама яно падтрымлівае гнуткія налады таймера – хоць 2 дні, хоць 3 тыдні, хоць 4 месяцы, як вам зручна.

Уключыце аўтавыдаленне праз Menu Android або Menu iOS на старонцы звестак чата.

Адказы ў перасланых паведамленнях

Telegram першы месэнджар, у якім стала магчыма проста арыентавацца ў адказах на паведамленні (2015). Змахніце ўлева любое паведамленне, каб адказаць на яго. Вы ўбачыце невялікі папярэдні прагляд паведамлення, на якое адказваеце – дарэчы, націсніце на яго, і чат прагартаецца да гэтага паведамлення.

Такі ж папярэдні прагляд цяпер прымацоўваецца да перасланых паведамленняў – нават у іншых чатах, каб кожны мог дацяміць сэнс вашых лакальных жартаў.

Вы заўсёды можаце схаваць імя адпраўніка або подпісы да медыяфайлаў, калі вам хочацца пераслаць паведамленне без імён.

Рэвалюцыя ботаў

З 2015 мільёны людзей карыстаюцца ботамі для канвертацыі файлаў, анлайн-пакупак і нават аплаты падаткаў. Боты Telegram падтрымліваюць непасрэдную аўтарызацыю, могуць апрацоўваць плацяжы з дапамогай 15 разнастайных плацежных сістэм (сярод якіх, вядома, Google Pay і Apple Pay), а таксама збіраць водгукі ад карыстальнікаў, адпраўляць ім вызначаныя да хвіліны апавяшчэнні – і што заўгодна, на што здольная ваша фантазія.

Сёння мы дадаем абсалютна новае вымярэнне магчымасцей – неабмежавана гнуткія інтэрфэйсы на JavaScript, самай папулярнай мове праграмавання ў свеце. З такім арсеналам боты Telegram могуць поўнасцю замяніць любы вэб-сайт.

Каб атрымаць уяўленне, чаго цяпер чакаць ад ботаў Telegram, паспрабуйце заказаць бургер праз наш узорны бот @DurgerKingBot.

Распрацоўшчыкаў мы запрашаем у дакументацыю API ботаў – і даем поўную волю вашай фантазіі.

Гэтыя інтэрфэйсы можна запраграмаваць на адпаведнасць каляровай схеме карыстальніка – са зменамі ў рэальным часе, напрыклад, падчас змены паміж дзённым і начным рэжымамі або пасля выбару карыстальніцкай тэмы.

Імгненнае наладжванне ботаў-кіраўнікоў

Боты Telegram таксама могуць выконваць базавыя задачы па мадэрацыі чатаў, аўтаматызацыі працэсаў, ды і ў цэлым пашыраюць магчымасці карыстальнікаў. Цяпер ботаў можна хутка дадаць у канал ці суполку прама праз іх старонку звестак – і там жа наладзіць паўнамоцтвы.

У каналы ботаў можна дадаваць толькі ў якасці кіраўнікоў, а ў суполкі – і як удзельнікаў, і як кіраўнікоў.

Палепшаныя пераклады паведамленняў для iOS

Функцыя перакладу ўнутры праграмы для прылад на iOS была дапрацавана, каб падтрымліваць добраякасныя пераклады на шматлікіх новых мовах, сярод якіх, напрыклад, украінская – і цяпер мае той жа спіс моў для перакладу, што і ў праграме для Android.

Уключыце пераклады праз Налады > Мова, каб дадаць асобную кнопку «Перакласці» ў кантэкстным меню паведамлення. Таксама вы можаце выбраць тыя мовы, якімі валодаеце – і для паведамленняў на гэтых мовах кнопка не будзе паказвацца.

Палепшаны рэжым відарыса ў відарысе для Android

Любое відэа на мабільных праграмах Telegram можа быць прагледжана ў рэжыме відарыса ў відарысе, каб вы маглі перапісвацца падчас прагляду стрымаў ці кампіляцый мемаў з катамі. Гэтае абнаўленне дадае паляпшэнні для акна прайгравальніка на Android – вазьміцеся двума пальцамі, каб змяніць яго памер, націсніце X, каб хутка закрыць яго, ну і ўвогуле, зірніце на новыя скругленыя куточкі – ці не прыгажосць!

Рэжым відарыса ў відарысе працуе ў праграмах Telegram на кожнай платформе – улічваючы iOS, macOS і Telegram Desktop.

Новыя анімацыі

Экран змены нумара тэлефона ў наладах цяпер мае новы выгляд, з анімаванымі качкамі, якія дапамогуць прайсці ўвесь працэс. Мяняючы нумар, вы толькі паказваеце, куды хочаце атрымліваць коды для ўваходу – а ўсе вашы чаты, файлы і налады застануцца абсалютна такімі жа.

Вельмі важна, каб ваш уліковы запіс меў актуальны нумар тэлефона, каб вы маглі атрымліваць коды для ўваходу. Вы можаце лёгка змяніць свой нумар праз налады.

Больш анімаваных эмодзі

Як вы лічыце, што ежы не дастае рухомасці, адпраўце ў любы чат паведамленне з адным эмодзі, каб атрымаць адну з цудоўных анімацый ніжэй:

І, напэўна, для другога вясновага абнаўлення Telegram пакуль хопіць. Але не пераключайцеся, мы ўжо рыхтуем наступнае!


16 красавіка, 2022
Каманда Telegram

Other News

Міні-праграмы 2.0: поўнаэкранны рэжым, іконкі на галоўным экране, месцазнаходжанне і яшчэ 10 функцый

Сёння мы запускаем найбуйнейшае абнаўленне ў гісторыі міні-праграм. Яны атрымліваюць поўнаэкранны…
Nov 17, 2024

Палепшаныя відэа і шмат чаго яшчэ

Сённяшняе абнаўленне дадае хутчэйшую загрузку, лепшую якасць і новыя налады хуткасці для відэа, меткі апошняга рэдагавання, далучэнне медыя да адпраўленых паведамленняў, павялічаныя…
Oct 31, 2024

Падарункі, платформа верыфікацыі і шмат чаго яшчэ

Карыстальнікі цяпер могуць адпраўляць падарункі сваім сябрам. Атрымальнікі падарункаў могуць паказваць іх на сваіх старонках профілю або…
Oct 5, 2024

Зорныя розыгрышы і шмат чаго яшчэ

З сённяшнім абнаўленнем групы і каналы могуць выкарыстоўваць Зоркі Telegram у якасці прызоў у розыгрышах. Таксама для любога артыкула, які вы адкрылі ў браўзеры Telegram, цяпер можна…
Sep 6, 2024